Тыдзень беларускай кухні пачаўся ў Мінску

24 февраля 2020
Гарбузовыя бліны, шпінатныя аладкі, дранікі і тварожныя пампушкі. У Мінску стартаваў тыдзень беларускай кухні. Гастранамічны праект падтрымалі больш за 30 кафэ і рэстаранаў. Для ўсіх  агульная тэма: "Масленіца і кошт 20 рублёў за сэт". А вось асноўныя стравы ў кожнага шэф-повара свае. Хтосьці робіць акцэнт на бліны з рознай начынкай, хтосьці рыхтуе асаблівае аўтарскае меню, а хтосьці здзіўляе падачай традыцыйных беларускіх страў.

У сталіцы тыдзень беларускай кухні праходзіць ужо  21 раз. Спіс кафэ і рэстаранаў, дзе можна пакаштаваць беларускія стравы, размешчаны на сайце галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Дарэчы, там жа ідзе галасаванне за лепшы сэт.