Тыдзень беларускай кухні

11 августа 2014

У Мінску пройдзе тыдзень беларускай кухні. У кулінарнай акцыі ўдзельнічаюць 11 кафэ, бараў і рэстаранаў сталіцы. Наведвальнікі змогуць пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні паводле адзінага рэцэпту і на адну цану. У меню - салата Жнівень, халодны боршч на кефіры, амлет, фаршаваны грыбамі і вэнджанай грудзінкай, а таксама смажаніна са свініны і збіцень. Тыдзень беларускай кухні праходзіць у Мінску пяты раз.