Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва стартуе ў Мінску 24 лютага

18 февраля 2020
Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва аб'яднае каля паўтары тысячы семінараў, канферэнцый, сустрэч бізнесу і ўлады па ўсёй краіне. У праграме таксама панэльныя дыскусіі і круглыя сталы. Цэнтральнай падзеяй стане дзелавы форум, ён збярэ каля паўтысячы ўдзельнікаў - прадстаўнікоў бізнес-асацыяцый Беларусі, Еўропы, Кітая і Расіі.
Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва стартуе ў пачатку наступнага тыдня. Удзельнікі разгледзяць актуальныя пытанні і прыярытэтныя напрамкі развіцця бізнесу, эканамічныя праграмы, інвестпраекты.