Паблізу ад станцый метро сёння бясплатна раздаюць ваду

14 июня 2019

У спякотныя дні медыкі фіксуюць звароты з цеплавымі ўдарамі і сонечнымі апёкамі. Асноўныя прычыны - абязвожванне і парушэнне тэрмарэгуляцыі арганізму. Таму варта прытрымлівацца пітнога рэжыму. Жыхарам горада пазбавіцца ад смагі дапамагае адна са сталічных кампаній - паблізу ад станцый метро яе супрацоўнікі бясплатна раздаюць ваду. Такое спякотнае надвор'е ў сталіцы захаваецца як мінімум да пачатку наступнага тыдня. Медыкі заклікаюць гараджан быць уважлівымі да свайго самаадчування.