Невялікі снег і мароз чакаецца ў гэтыя выхадныя

16 февраля 2018

Абыдзецца без моцнага ветру і дажджу. Уначы па Мінскай вобласці ад 2 да 7 градусаў марозу, днём да 2 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у пачатку наступнага тыдня надвор'е істотна не зменіцца. Апусцяцца толькі слупкі тэрмометраў – мароз узмоцніцца да мінус 10 градусаў.