Неба на пешаходнай вуліцы Камсамольскай цяпер упрыгожваюць парасоны

18 июля 2019
Перачакаць  дождж можна будзе ў арт-зоне, якая нядаўна з'явілася ў сталіцы. Неба на пешаходнай вуліцы Камсамольскай цяпер упрыгожваюць парасоны. Для яе стварэння арганізатарам  спатрэбіліся паўтары сотні аксэсуараў рознага колеру. Канструкцыю сабралі даволі хутка - за адзін дзень. Убачыць яркую арт-лакацыю можна да канца месяца.

Такія алеі ёсць у многіх гарадах Еўропы. Утульная пляцоўка ў цэнтры Мінска таксама адразу стала месцам прыцягнення гасцей.