Не забывайце парасоны - тыдзень у Мінскай вобласці будуць ісці дажджы. Пахмурнае надвор'е дапоўняць навальніцы, але гэта асабліва не паўплывае на тэмпературу паветра. Заўтра ўначы плюс 6-11, днём да 18 цяпла. Надвор'е дыктуе актыўны атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы. Кароткачасовае зацішша прагназуюць у сераду - толькі месцамі па вобласці пройдуць дажджы. А ў чацвер уладу над стыхіяй возьме актыўны цыклон, які павысіць вільготнасць.
Дзмiтрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: У чацвер, пятніцу і суботу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. месцамі моцныя, месцамі навальніцы, парывісты вецер. А дзённая тэмпература будзе да плюс 13-18 градусаў. У паўднёва-заходніх рэгіёнах будзе больш прахладна - на 3-4 градусы. У сувязі з тым, што апошнім часам ідзе недабор ападкаў, яны як раз будуць на карысць, каб прырода назапасіла гэту вільгаць.
Панаванне актыўнага цыклону скончыцца ў нядзелю. Амаль на ўсёй тэрыторыі сталічнага рэгіёну сонейка разгоніць хмары і паветра прагрэецца да 20 градусаў.