Не вытрымліваюць маразоў ні людзі, ні тэхніка, ні камунікацыі

7 января 2017

Без цеплазабеспячэння і гарачай вады засталіся паўтары тысячы жыхароў 35 шматкватэрных дамоў у Пухавіцкім раёне. Трубаправод прарвала ў пасёлку Праўдзінскі.

Цеплатраса таксама павінна забяспечваць інтэрнат, сярэднюю школу, дзіцячы сад і бальніцу. Для аднаўленчых работ прыцягнутыя 11 чалавек і 3 адзінкі тэхнікі. Пасля паўночы рамонт завяршылі, зараз ідзе пуск цепланосьбіта ў сістэму. У раёне падрыхтаваныя месцы для часовага размяшчэння людзей, транспарт для дастаўкі і забяспечана харчаванне. Акрамя таго, ад прарыву без цеплазабеспячэння застаецца адзін 10-кватэрны дом у вёсцы Пятроўшчына Маладзечанскага раёна.

За суткі ў Мінскай вобласці зарэгістравана 3 выпадкі абмаражэння, у Віцебскай - восем. Таксама за апошнія суткі ратавальнікі 10 разоў дапамагалі буксіраваць аварыйныя аўтамабілі.