Не цішэе вакальная бітва за месца ў праекце X-Factor Belarus

27 мая 2021

Сёння ў малой зале КЗ "Мінск" прайшоў 8-мы, перадапошні, дзень жывых праслухоўванняў.

У сталіцу з'ехаліся таленты з усіх рэгіёнаў краіны. Толькі за сёння журы перадкастынгаў праслухалі 140 чалавек. Паспрабаваць сябе на сцэне можа кожны, каму споўнілася 16, таму перад крэатыўнай камандай праекта стаіць няпростая задача - не толькі выслухаць, але і размеркаваць удзельнікаў па катэгорыях. Самая вялікая канкурэнцыя ў групе ад 16 да 25 у сольных выканаўцаў.

Наперадзе заключны дзень перадкастынга ў Мінску. Гэта апошняя магчымасць трапіць у праект X-Factor. Мінск - апошні горад глабальнага падарожжа тэлевізійнай каманды шоу па рэгіёнах і абласных цэнтрах. У наступным этапе адбораў - тэлекастынгаў - змогуць прыняць удзел да 300 артыстаў.  Лёс талентаў будуць вырашаць настаўнікі - Вольга Бузава, Сяргей Саседаў, Руслан Аляхно і Сярога. Здымкі 9 эпізодаў пачнуцца ўжо ў жніўні ў студыйных павільёнах "Беларусьфільма".