Не студыя а космас! Так змяніліся галоўныя 600 метраў Белтэлерадыёкампаніі спецыяльна для першай тэхнічнай рэпетыцыі прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2020". Яна завяршылася менш чым гадзіну таму. Еўрапейскі Вяшчальны Саюз выслаў для кожнай з краін пэўныя стандарты сцэны.
Так, пляцоўка дыяметрам 7 метраў сканструявана дэталёва па макетах Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Абавязковы атрыбут сцэнаграфіі кожнага з удзельнікаў - святлодыёдная сфера. Гэта таксама пасылка ад арганізатараў "Еўрабачання". Замест led-экранаў па ўсёй прасторы з'явіцца больш за 70 магутных прамянёвых прыбораў, яны будуць адлюстроўвацца і на падлозе. Такі эфект узмоцніць драматургію і надасць кадрам яшчэ большы маштаб. Нумар пакажуць аб'ектывамі шасці камер. Акцэнт на графічным кантэнце і кліпавай раскадроўцы нумара. Зараз над гэтым працуюць спецыялісты медыяхолдынга.
Арганізацыяй здымак выступлення ў відэафармаце займаецца выключна Белтэлерадыёкампанія. Фінальную версію ў жывым гуку каманда медыяхолдынга запіша ўжо ў аўторак.













