Не стала паэта, пісьменніка, сцэнарыста Генадзя Бураўкіна

30 мая 2014

Сёння на 78-м годзе жыцця не стала паэта, пісьменніка, сцэнарыста Генадзя Бураўкіна. Гэта пад яго Калыханку штодня засынае вось ужо не адно пакаленне беларусаў. Яго Завіруху ў свой час напяваў увесь Савецкі Саюз. Выпускнік аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, Бураўкін быў членам Саюза пісьменнікаў СССР. Яго першыя вершы былі апублікаваны ў Полацкай абласной газеце яшчэ ў пачатку 50-ых. Генадзь Бураўкін працаваў спецыяльным карэспандэнтам усесаюзнай газеты Правда ў Беларусі, а затым галоўным рэдактарам культавага для свайго часу часопіса Маладосць. З 78-га па 1990 год узначальваў Дзяржаўную тэлерадыёкампанію БССР. Быў пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у ААН. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі Ленінскага камсамола. Апошні час Генадзь Бураўкін змагаўся з анкалагічным захворваннем. Развітанне з паэтам адбудзецца заўтра, 31 мая, у 11:30 у Мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы.