Не стала заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая

23 августа 2018

Страта ў свеце журналістыкі. Сёння не стала заснавальніка і кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая. Гэта пацвердзілі яго калегі. Алесь Ліпай пайшоў з жыцця ў Мінску. Яму было 52 гады. Пахаванне адбудзецца 26 жніўня, у нядзелю, у Рудзенску.