Не стала аднаго з першых дыктараў беларускага тэлебачання - Веры Ропат

29 июля 2019

Сумная навіна прыйшла са свету беларускага тэлебачання. Не стала аднаго з першых дыктараў  Веры Ропат. Сапраўды легенда пайшла з жыцця напярэдадні. Праз месяц ёй споўнілася б 73.

Выпускніца тэатральна-мастацкага інстытута  спачатку рэалізоўвала сябе ў Дзяржаўным народным хоры БССР. У айчынным эфіры  Вера Ропат упершыню з’явілася ў 1975. І амаль 40 гадоў  яна прысвяціла журналістыцы. Да 1999 працавала дыктарам. Пасля  перайшла на пасаду рэдактара. Стварала такія знакавыя праекты, як "Творцы", "Майстэрня", "Арт-клуб", "Маналог", "Паэтычныя навелы". Удзельнічала ў стварэнні тэлеспектакляў, агучвала фільмы.

Літаральна некалькі дзён таму наша легендарная Вера Ропат  прыходзіла ў Белтэлерадыёкампанію, каб падзяліцца ўспамінамі аб сваёй працы на тэлебачанні.

Развітанне адбудзецца заўтра ў 17:30  у Мікольскім храме Свята-Елісавецінскага манастыра. Пахаваюць Веру Іванаўну ў родным Мазыры  ў сераду.