Не стала народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнкі

5 февраля 2020
Сёння не стала Барыса Луцэнкі - народнага артыста Беларусі, былога галоўнага рэжысёра Тэатра імя Горкага. Залатым перыядам Рускага называюць якраз тыя гады, калі Луцэнка адзін за другім стварыў  тры шэдэўры, што сталі класікай беларускага тэатральнага мастацтва. "Макбет" быў прызнаны адной з лепшых пастановак гэтай п'есы ў свеце, а таксама спектаклі "Трохграшовая опера" і "Трагедыя чалавека". Яго спектаклі ішлі і ў Купалаўскім. Сярод лепшых пастановак гэтага перыяду "Зацюканы апостал" і "Раскіданае гняздо". Узначальваў  Луцэнка і Тэатр-студыю кінаакцёра. Пад  яго кіраўніцтвам  гэта быў адзін з самых папулярных тэатраў Мінска. Барыс Іванавіч зрабіў шэраг пастановак за мяжой. З 1991 вярнуўся ў Горкаўскі тэатр і не здраджваў яму да канца сваіх дзён. 

У сувязі з гэтай сумнай навіной у эфірнай сетцы "Беларусь 3" будуць змяненні, пакажуць тэматычныя выпускі, прысвечаныя народнаму рэжысёру. Развітанне з Барысам Луцэнкам пройдзе ў Тэатры імя Горкага ў гэтую пятніцу.