Сённяшняя цырымонія ўзнагароджання тых, хто робіць нашу краіну больш багатай духоўна і маральна, на жаль, супала з сумнай навіной як для краіны, так і ўсяго праваслаўнага свету. Не стала ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Філарэта. Яму было 85. Спачуванні ўсяму беларускаму народу выказаў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка. Мы страцілі Героя Беларусі, настаўніка і самага шчырага абаронца, які да апошняй гадзіны маліўся за дабрабыт краіны і нашага народа.
Мітрапаліта Філарэта нездарма называлі меркай маральнасці і сумленнем нацыі. Яго архіпастырскае служэнне ў Беларусі супала з эпохай станаўлення незалежнай дзяржавы. "Нам пашанцавала, што вялікую частку свайго жыцця ён аддаў беларускай зямлі, якую палюбіў усёй душой. Дзякуючы падтрымцы і бацькоўскім парадам уладыкі мы разам пабудавалі моцную суверэнную краіну, дзе ўсе жывуць у міры, згодзе і няма месца рэлігійнай варожасці. Шматгадовае сяброўства з Філарэтам і вялізная ўзаемная павага сталі магутнай духоўнай апорай", - прызнаецца прэзідэнт.
Пра самага любімага беларусамі настаўніка - Алена Борматава (відэа).
Не стала Мітрапаліта Філарэта
12 января 2021













