У Беларусі адкрыты запіс у студэнцкія атрады для работы ў трэцім працоўным семестры. З інтэрактыўнымі выставамі і творчымі нумарамі байцоў руху ў ВНУ і ССНУ разгарнулі сапраўдную рэкламную кампанію! Запоўніць анкету можа любы ахвотнік. Перавагі па профілі ўлічваюцца. Традыцыйна - вялікі попыт на будаўнічы, сельскагаспадарчы і вытворчы атрады. Ёсць яшчэ педагагічны, сэрвісны, медыцынскі і экалагічны. Зрэшты, вызначыцца можна адразу не толькі са сферай, але і аб'ектам. А таксама памерам заработнай платы. Промамерапрыемствы пад патранатам Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў будуць праходзіць з сакавіка па ліпень штотыдзень.
Студатрадаўскі рух - адзін з вядучых кірункаў дзейнасці БРСМ. Летась рады руху папоўнілі больш як 24 тысячы ўдзельнікаў. А гэта без малога 1700 студэнцкіх атрадаў. Сёлета працаўладкавацца змогуць не менш як 25 тысяч чалавек.
Не словам, а справай: адкрыты запіс у студатрады
7 марта 2021













