Не словамі, а справай. Суботнік і маштабны экамарафон прайшлі ў Беларусі

21 октября 2018

Адразу дзве маштабныя акцыі па навядзенні парадку ў выхадныя аб'ядналі беларусаў. У сталіцы прайшоў суботнік. Працавалі на свежым паветры кіраўніцтва Мінска, грамадскія аб'яднанні, моладзь. Добраўпарадкоўвалі не толькі цэнтральныя паркі і скверы, маштабная ўборка пачалася з пад'ездаў і двароў. На адной з вуліц па ініцыятыве жыхароў было закуплена і ўсталявана новае дзіцячае гульнявое абсталяванне.

Ініцыятыву выйсці на "Чыстую суботу" падтрымалі сотні мінчан. Жыхары разам з камунальнымі і дарожнымі службамі за гэты месяц высадзяць 6 тысяч дрэў, 20 тысяч кустоў і прывядуць у парадак прыпынкі грамадскага транспарту.