Не прайсці і не праехаць

12 мая 2016

За некалькі кіламетраў ад Мінска людзі не могуць перасоўвацца па дарогах. У аграгарадку Калодзішчы рабочыя, для таго каб засыпаць ямы на дарозе, выкарысталі сумніўны матэрыял. Разам з друзам чамусьці пасыпалі дарожную частку яшчэ і будаўнічым смеццем: цэглай, цвікамі, дротам і шклом. Вадзіцелі папросту баяцца ездзіць, каб не прабіць колы. Бо гэта не першы падобны выпадак. У машыне пасля праезду па адной з такіх дарог спусціла кола. Апынулася, што яно парэзанае.

Пакуль пагаварыць з мясцовымі ўладамі нам не атрымалася, каб высветліць, як так здарылася, што на дарозе апынуліся колючыя прадметы.