Не проста выслухаць, а дэталёва разабрацца і дапамагчы

1 Жніўня 2015

У сталіцы і Мінскай вобласці працягваюцца прамыя тэлефонныя лініі кіраўніцтва з насельніцтвам. Так, сёння на пытанні мінчан адказваў намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Лапцеў. Большасць зваротаў звязаныя з добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый, прыватызацыяй і будаўніцтвам жылля. Усяго паступіла некалькі дзясяткаў званкоў, многія з якіх вырашаліся на месцы.

Адзначым, прамыя тэлефонныя лініі кіраўнікоў горада і вобласці праходзяць па суботах з 9 да 12 гадзін.