Дзень прыемных цэн

21 ноября 2013

У гэту нядзелю ў Мінску ўпершыню праводзіцца адзіны дзень прыемных цэн. Ва ўсіх буйных універмагах будзе дзейнічаць 15-працэнтная зніжка на нехарчовыя тавары беларускай і замежнай вытворчасці. У некаторых гандлёвых дамах плануецца рэалізоўваць па зніжаных цэнах таксама і прадукты.


Аляксей Раманаў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінскага гарвыканкама: У гэты дзень усе наведвальнікі сталічных універмагаў змогуць набыць нехарчовыя тавары са скідкай 15%. Для гэтага проста трэба прыйсці ў магазін, выбраць тавар, купіць яго і атрымаць такі прыемны бонус. Я ўпэўнены, што гэта акцыя будзе падтрымана мінчанамі, будзе запатрабаваная, дазволіць мінчанам і гасцям сталіцы зрабіць пакупкі па прыемных цэнах, а гандлёвым прадпрыемствам гэта дапаможа разгрузіць склады і павялічыць свой тавараабарот.


Аналагічная акцыя пройдзе яшчэ і ў снежні. Акрамя таго, мінскія ўнівермагі плануюць арганізаваць дадатковыя распрадажы і кірмашы да навагодніх свят.