Не па-зімоваму цёплым - з вільгаццю і туманам - чакаецца гэты тыдзень. З Атлантыкі будзе паступаць цёплае паветра, сярэдняя тэмпература на 3-5 градусаў вышэй за норму. Заўтра на працягу сутак ад мінус 3 да плюс 3, дождж з мокрым снегам, туман, месцамі слабы галалёд. Вадзіцелям трэба быць асабліва ўважлівымі і прытрымлівацца бяспечнага хуткаснага рэжыму. З серады ападкі спыняцца, але тэмпературны фон істотна не зменіцца - захаваецца туман. У нядзелю зноў магчымы кароткачасовы дождж з мокрым снегам.
Не па-зімоваму цёплым чакаецца гэты тыдзень
19 декабря 2016













