Не засталіся ўбаку ад святкавання Дня Перамогі і маладзёжныя арганізацыі.

2 мая 2014

Сёння ў Брэсце адгрымеў фінал беларуска-расійскай патрыятычнай акцыі. Камандзіры студатрадаўскага руху ўшанавалі памяць герояў абароны Брэсцкай крэпасці і ўсклалі вянкі да Вечнага агню. Рэпартаж Наталлі Кузьміцкай.


Гэты цягнік прывёз незвычайных пасажыраў - студэнцкія атрады з Расіі на пачатку мая далучаюцца да беларускіх равеснікаў. Традыцыйна напярэдадні Дня Перамогі студэнты дапамагаюць наводзіць парадак на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Гэта сімвал павагі героям вайны і загінуўшым мірным жыхарам.


Памятныя мерапрыемствы супалі з пачаткам працоўнага семестра. Некаторыя студэнцкія атрады пачнуць працаваць ужо 13 мая, прычым не толькі на тэрыторыі нашай краіны. Летась працу беларускіх атрадаў ацанілі на ўсерасійскай студэнцкай будоўлі.


Яшчэ адно памятнае мерапрыемства прайшло ў Івацэвічах. Тут школьнікі з Беларусі і Расіі ўшанавалі памяць партызана, юнага героя Мікалая Гойшыка, які цаной уласнага жыцця не даў дасягнуць мэты варожаму эшалону. Побач з помнікам сёння пасвяцілі школьнікаў у піянеры, а падлеткаў - у рады БРСМ.


Іван Тарасевіч, удзельнік партызанскага руху Пінскага злучэння: Трэба, каб маладое пакаленне ведала гісторыю, падзеі, што адбыліся з пачатку вайны і да Перамогі, подзвігі, здзейсненыя народам.


У гэтыя дні актывісты БРСМ прымаюць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя вызвалення Беларусі. Тут у сапраўдным партызанскім лагеры, як і 70 гадоў таму, гучаць песні ля вогнішча і гатуецца салдацкая каша.


Іх таксама чакае працоўнае лета, але пакуль пераапрануўшыся ў партызанскія шынялі, школьнікі і студэнты ўдзельнічаюць у рэканструкцыі ваенных дзеянняў у музейным комплексе Хаваншчына.


Гэта яшчэ адзін аргумент. Бо невыпадкова тыя, хто атрымаў працоўныя пуцёўкі ў мінулым сезоне, і сёлета робяць выбар на карысць актыўных канікул.