Названыя імёны маладых выканаўцаў, якія змогуць пазмагацца за права прадставіць Беларусь на юбілейным конкурсе ў рамках "Славянскага базару".
Перадфінальнае праслухоўванне для дарослых удзельнікаў прайшло сёння. У Моладзевы тэатр эстрады з'ехаліся 32 пераможцы рэгіянальных адбораў. З іх толькі 7 хлопцаў. Часцей за ўсіх на сцэну паднімаліся дзяўчаты ад 18 да 21 года. Умовы для ўсіх роўныя: якасна праспяваць сусветны і славянскі хіты. Многія ўдзельнікі выканалі не папулярныя песні, якія сталі ўжо класікай, а прэм'еры, напісаныя спецыяльна для нацыянальнага адбору.
Конкурс доўжыўся рэкордныя шэсць гадзін. І больш за гадзіну прадстаўнікі Мінкульта і Акадэміі мастацтваў, спевакі Тэатра эстрады і народныя артысты Беларусі вызначалі дзясятку пераможцаў. Так, у фінале праспяваюць па адным прадстаўніку з Магілёва, Віцебскай і Брэсцкай абласцей. Дэлегацыя адразу з двух галасоў - Жодзіна і Гродзенскай вобласці. І тры ўдзельнікі прадставяць Мінск.
Фінал нацадбору на "Славянскі базар" запланаваны на сакавік
Фінал нацыянальнага адбору запланаваны на сакавік. Нагадаем, Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў стане сёлета юбілейным - 30-м, як і сам "Славянскі базар у Віцебску".













