Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній

26 марта 2019

Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую. Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь у субботу, 30 сакавіка.

У сталіцы з 9:00 да 12:00 гадзін на пытанні мінчан адкажа мэр сталіцы Анатоль Сівак.

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Іван Маркевіч. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.