Знайсці сабе працу падчас чэмпіянату

20 января 2014

Больш за 200 студэнтаў сталічных ВНУ змогуць знайсці сабе працу падчас чэмпіянату свету па хакеі ў сталіцы. Гэта нам сёння паведамілі падчас аператыўнага пасяджэння ў мэрыі. Моладзь чакаюць на будоўлях, а таксама ў гасцініцах і валанцёрскіх атрадах. Каго працаўладкуюць у першую чаргу і колькі можна будзе зарабіць - ведае Антаніна Станкевіч.


Ужо зараз падзарабіць студэнты сталічных ВНУ могуць на будаўніцтве гатэляў, якія павінны адкрыцца якраз да чэмпіянату свету па хакеі. Графік работы - даволі гнуткі, каб маладыя людзі маглі сумяшчаць працу і вучобу. Чакаюць студэнтаў і ў новых гатэлях сталіцы. Асабліва патрабуюцца пакаёўкі, афіцыянты. Для кагосьці часовая праца можа стаць і пачаткам кар'еры.


Новыя рабочыя месцы - гэта яшчэ і дадатковыя паступленні ў гарадскі бюджэт. Дарэчы, за мінулы год амаль 60 трыльёнаў рублёў паступілі ў кансалідаваны бюджэт горада. А гэта крыху больш, чым за папярэдні. Акрамя таго, барацьба з нелегальным бізнесам дала свае вынікі. Напрыклад, 6 аўтамабіляў канфіскавалі за год у таксістаў-нелегалаў.


А вось плаціць падаткі ад здачы кватэр мінчане сталі куды больш ахвотна. Зараз у сталіцы зарэгістравана больш за 800 прадпрымальнікаў, якія здаюць кватэры на суткі і амаль 50 тысяч чалавек, якія заключаюць дагаворы на доўгатэрміновую арэнду.