Наводзілі парадак сёння па ўсёй краіне

12 апреля 2014

На суботнік выйшлі і жыхары ўсіх рэгіёнаў. Працавалі ў парках, на тэрыторыі мемарыялаў і ў новых бальніцах. Сёлета менавіта медыцынскім аб'ектам увага асаблівая. Аб дакладных сумах у рублях крыху пазней, пакуль жа самы час падвесці вынікі працы.


Ксенія Рабчынская пра манію чысціні, якая ахапіла сёння ўсю краіну. У культурнай сталіцы Беларусі суботнік набыў асаблівы шарм. У Гродне адкрыліся адразу некалькі каменных скульптур. Адну з іх - Пятрушку - усталявалі каля Гродзенскага тэатра лялек. Кампазіцыі пасля суботніка нікуды не знікнуць, як не знікне і новая алея з паркам.


У Гомельскім рэгіёне суботнік прайшоў у адной з бальніц, якая будуецца ў невялікім гарадку Лоеў. Зрабіць свой унёсак вырашылі і жыхары абласнога цэнтра. Усяго ў вобласці на суботнік выйшлі паўмільёна чалавек. Толькі паводле папярэдніх падлікаў, усе разам зарабілі каля 9 мільярдаў рублёў.


Яшчэ каля 8 мільярдаў накіруюцца ў анкацэнтр у Бараўлянах з Магілёўскай вобласці. Тут сёння пасадзілі адразу 200 тысяч дрэў. Працавалі не толькі на зямлі. Асаблівая ўвага - новаму хірургічнаму корпусу дзіцячай абласной бальніцы і па традыцыі паркам і скверам горада над Дняпром.


У Віцебску ўвага было прыкавана таксама да медыцынскага аб'екта - да новага тэрапеўтычнага корпуса абласной бальніцы.


У Брэсцкай вобласці рэкордная колькасць добраахвотнікаў займалася навядзеннем парадку ў Брэсцкай крэпасці. Арганізатары суботніка пераконваюць, што гэта не разавая акцыя, а пачатак гарадскога праекта пад назвай Бачыць крэпасць. Усе 230 гектараў зямлі з фартыфікацыйнымі будынкамі абяцаюць прыводзіць у парадак некалькі разоў на год. Гісторыі больш за іншыя кірункі патрэбна ўвага.


У Мінску актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі добраўпарадкоўвалі адразу некалькі пляцовак. Адной з іх стаў парк Перамогі. Прычым, тут працавалі адразу некалькі пакаленняў беларусаў, побач з моладдзю - ветэраны.


Удзельнічалі ў суботніку, без перабольшання, усе грамадскія аб'яднанні краіны. Да акцыі далучыліся актывісты Белай Русі, прафсаюзы.


Супрацоўнікі Мінгарвыканкама сёння наводзілі парадак у парку Дружбы народаў. Тут не саджалі новыя дрэвы, але амаль цалкам ачысцілі парк ад леташняга лісця. Карысць суботніка толькі тут вымяраецца нават не кілаграмамі - цэнтнерамі.


Сёлета ў большасці рэгіёнаў праца, як гавораць, кіпела менавіта на медыцынскіх аб'ектах. Новую паліклініку ў мінскім мікрараёне Дружба таксама не пакінулі без увагі. Поруч з будаўнікамі тут працавалі работнікі камітэта аховы здароўя.


А ў Чэрвені школьнікі разам з камандай кіраўніка цэнтральнага рэгіёну навялі парадак у парку, дзе нядаўна самі пасадзілі дрэвы.


Нават паставыя і следчыя сёння змянілі форму праваахоўную на рабочае адзенне. У Маладзечне дзякуючы вартавым парадку з'явілася новая алея,


А байцы ўнутраных войскаў за адзін дзень паспелі папрацаваць на добраўпарадкаванні адразу ў некалькіх раёнах сталіцы.


Аб навядзенні парадку на тэрыторыі новага цэнтра дыягностыкі ракавых захворванняў размова пакуль не ідзе - будаўніцтва ў самым разгары. Лабараторыя, згодна з планам, прыме першых пацыентаў у першай палове 2015 года. Але сёння ўсе беларусы, безумоўна, наблізілі момант адкрыцця цэнтра. Усе сродкі, якія мы з вамі зарабілі на суботніку, будуць накіраваны ў анкацэнтр у Бараўлянах.


Колькі жыццяў будзе выратавана - падлічыць немагчыма, але адназначна - беларусы працавалі дзеля таго, што даражэй любых грошай.