14 снежня ў народным календары Навум
Казалi, прыйшоў Навум, зімовы вецер падзьмуў. А яшчэ прыкмячалі, месяц у чырвоным крузе - да снегу. Калі зоркі здаюцца вельмі бліскучымі - да холаду.
Месяц застаецца да надыходу самага любімага свята мільёнаў. Новы год і Каляды - час цудаў, добрых сустрэч, а яшчэ нечаканых падарункаў і водару хвойніку дома. Праз два тыдні пачнецца нарыхтоўка навагодніх дрэў. Іх вырошчваюць на спецыяльных плантацыях. Так, на поўначы краіны плануюць рэалізаваць не менш за 50 тысяч елак і соснаў. Напярэдадні свят на дзяжурствы заступяць рэйдавыя групы - іх задача засцерагчы лесапасадкі ад незаконнай высечкі. Пераднавагоднюю тэму працягне Вольга Маслоўская (відэа).
Прапануем даведацца, якім чакаецца надвор’е ў нашай краіне да канца наступнага тыдня, з аўторка па нядзелю ўключна.