Навігацыйную сістэму для людзей з парушэннямі зроку прэзентавалі ў Мінску

11 сентября 2019

"Крокі на гукі". Навігацыйную сістэму для людзей з парушэннямі зроку апрабіруюць у Мінскім каледжы электронікі. Праграма для мабільнага тэлефона вызначае месцазнаходжанне карыстальніка, дапамагае дабрацца да патрэбнага будынка, а таксама знайсці ўваход і нават сарыентавацца ўнутры. Навігацыйная сістэма ў каледжы з'явілася невыпадкова. Тут створаны першы ў нашай краіне цэнтр інклюзіўнай прафесійнай адукацыі.

Гукавая навігацыйная сістэма даступна таксама ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, на аўтавакзале ў Брэсце і яшчэ ў некалькіх установах нашай краіны. І можа з'явіцца на чыгуначным вакзале ў Мінску.