Навядзенне парадку на зямлі - тэма чарговай серыі праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта"

7 октября 2018

Навядзенне парадку на зямлі, пустуючыя і трухлявыя дамы, паўразбураныя будынкі заводаў і гаражных кааператываў стануць тэмамі чарговай серыі спецыяльнага праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта". Чаму ў папяровых справаздачах мясцовых выканкамаў фігуруюць лічбы з перавыкананнем планаў па ўбраных тэрыторыях, а насамрэч на некаторых аб'ектах нават пыл застаецца некрануты? Якія рэальныя лічбы кінутых дамоў? І як такое можа быць, што на сотнях гектараў сельгасугоддзяў замест карысных культур - быльнік і хмызнякі?

Нашы журналісты праверылі, як насамрэч выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Рэальная карціна ўжо ў гэтую сераду ў вячэрнім прайм-тайме на "Беларусь1".