Парадак у краіне пачынаецца з парадку ў кожным асобным двары. Зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай можа кожны. Таму мінчане розных прафесій, пачынаючы з кастрычніка, наводзяць чысціню перад зімовым сезонам. Сёння 80 ліп высадзілі ў парку імя 40-годдзя Вялікага Кастрычніка ў Ленінскім раёне сталіцы. Адну са шматлікіх акцый па добраўпарадкаванні Мінска ўзначаліў працоўны дэсант Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Да іх далучыліся і маладыя парламентарыі.
Дарэчы, перыяд да наступлення моцных маразоў лічыцца найбольш спрыяльным для таго, каб дрэвы прыжыліся і сфарміравалі новае аблічча паркавай зоны. Усіх гараджан запрашаюць далучыцца да марафону чысціні і добраўпарадкавання. Акцыя прадоўжыцца да 20 лістапада.













