У свеце творчасці... Сорак праектаў прапанавалі гімназісты і школьнікі з усёй краіны падчас навукова-практычнай канферэнцыi, якая адбылася ў сталічнай гімназіі-каледжы iмя Ахрэмчыка. Такім чынам у маладых людзей падтрымліваюць цікавасць да традыцый розных рэгiёнаў Беларусi. Работы ацэньвалiся ў такіх намiнацыях, як музычнае, харэаграфiчнае, тэатральнае і выяўленчае мастацтва.
Мiхаiл Пазднiкаў, дырэктар гiмназii-каледжа мастацтваў iмя І. В. Ахрэмчыка:
"Вялізная колькасць школ і вялізная колькасць творчых дзяцей, якія выяўляюць сябе на ўзроўні школ і раёнаў, максімум горада. І тут, вядома, мы сталі першымі ў сістэме Міністэрства адукацыі, якія аб'ядналі нашы школы, дзе дзеці займаюцца творчасцю. Мы ўзялі дзве ўзроставыя групы: гэта 5-8 клас - першая ўзроставая група, і 10-11 клас - гэта ўжо старэйшая група, якая вызначаецца з будучай прафесіяй, з будучым профілем".
Конкурс праходзiў у два этапы. Свае працы праз Інтэрнэт даслалi 170 чалавек. У другі тур прайшлі 40. Пасля журы выбрала пераможцаў, якiя атрымалi дыпломы і каштоўныя прызы.