Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі адзначае 20-гадовы юбілей

1 октября 2017

Са святам яго супрацоўнікаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што НЦПІ стаў тэхналагічным лідарам прававой галіны краіны і прыкладам эфектыўнага ўкаранення новых тэхналогій у інфармацыйную сферу.

Дзясяткі тысяч дакументаў за год, сотні тысяч прававых актаў у базе і мільёны старонак. Менавіта ў НЦПІ паступаюць усе нарматыўныя і прававыя акты: ад дэкрэтаў Прэзідэнта да рашэнняў райвыканкамаў, дзе іх сістэматызуюць, захоўваюць і распаўсюджваюць для насельніцтва. За два дзесяцігодді ў цэнтры створаны і паспяхова працуюць Нацыянальны рэестр прававых актаў, банк даных, прававы інтэрнэт-партал, дзіцячы прававы сайт і форум. Акрамя таго, па ўсёй краіне створаны цэнтры на базе бібліятэк, дзе кожны, хто жадае, можа атрымаць доступ да афіцыйнай і іншай прававой інфармацыі. Зараз такіх цэнтраў каля 700, прычым два дзясяткі - за мяжой.

Зараз у Нацыянальны рэестр уключана без малога 200 тысяч прававых актаў. Пры гэтым кожны год рэгіструецца каля 11-ці тысяч новых дакументаў.