Нацыянальны статыстычны камітэт рыхтуецца правесці пробны перапіс у кастрычніку

20 июля 2017

Маментальны партрэт беларускага грамадства. Нацыянальны статыстычны камітэт рыхтуецца правесці пробны перапіс у кастрычніку. Гэта генеральная рэпетыцыя перад перапісам 2019 года. Новыя пытанні будуць, і ўпершыню адказаць на іх можна анлайн. Усяго па планах задзейнічаюць каля 15 тысяч перапісчыкаў, а гэта амаль у чатыры разы менш, чым падчас глабальнага апытання ў 2009 годзе. Аб усіх новаўвядзеннях мы пагаварылі са старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Інай Мядзведзевай (відэа).