Нацыянальны парк “Нарачанскі” адкрывае сезон рыбалкі

11 сентября 2015

Нацыянальны парк “Нарачанскі” адкрывае восеньска-зімовы сезон рыбалкі і палявання. Для гэтага ў Мядзельскім раёне створана неабходная інфраструктура. Спецыялісты клапоцяцца аб прыродных рэсурсах і біялагічнай разнастайнасці. Як арганізаваць рыбалоўны тур і адкуль у вадаёмах з'яўляецца еўрапейскі вугор? Аляксей Кандраценка ўбачыў працэс зарыблення на возеры Свір.

Адпачынак для цела і душы плюс гастранамічная разнастайнасць! Сяргей Джанаеў ведае цану добрага ўлову. На карце рыбака многія азёры Мядзельскага раёна, ды і пахваліцца ёсць чым.

Рыбалоўныя туры - адна з актуальных прапаноў у шырокім спісе паслуг Нацыянальнага парку «Нарачанскі». Аўтакемпінг - варыянт сямейнага адпачынку: пакуль адны занятыя ціхім паляваннем, для іншых - экскурсіі на выбар. Да паслуг рыбакоў - пляцоўкі для пражывання ў палатках або дамах на колах і камфартабельны гатэль.

Шчупак, лінь, сазан, судак, плотка - сярод такой разнастайнасці асаблівае месца ў еўрапейскага вугра. За папуляцыяй каштоўнага віду рыбы пільна сочаць. Дапамагае і зарыбленне, праўда, вырошчванне пасадачнага матэрыялу - задача складаная. Але не для фермераў з Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Менавіта іх гадаванцы пасяліліся ў возеры Свір.

З вось такога 30-сантыметровага малька вугор еўрапейскі можа набраць даўжыню да аднаго метра і масу да паўтара кілаграма. Для гэтага яму спатрэбіцца 5 гадоў.

200 кіламетраў шляху, адно імгненне, і вось малькі вугра - у вольным плаванні.

Такім чынам, біяразнастайнасць рэсурсаў Нацыянальнага парку «Нарачанскі» стала яшчэ багацейшай. Гэтыя інвестыцыі прынясуць аддачу толькі праз некалькі гадоў, аднак у іх экалагічнай і эканамічнай рэнтабельнасці ніхто не сумняваецца.