Нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года" прайшоў 17-ты раз

18 ноября 2017

Дэкрэт па развіцці прадпрымальніцтва дапрацуюць і прадставяць Кіраўніку дзяржавы да канца бягучага месяца. Аб гэтым заявіў намміністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч на нацыянальным конкурсе "Прадпрымальнік года" ў Мінску. Размова ідзе аб праекце ўказа па ліцэнзаванні, а таксама аб ключавым дакуменце - дэкрэце аб развіцці прадпрымальніцтва. Малы і сярэдні бізнес у Беларусі сёння мае значны патэнцыял для далейшага росту. Гэта падкрэслівалі і падчас узнагароджання лепшых прадстаўнікоў бізнесу краіны. Усяго вызначана 28 пераможцаў.

Нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года" прайшоў ужо 17-ты раз. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу з доляй дзяржавы ў статутным фондзе не больш за 50 %, таксама дапушчаны і буйныя кампаніі.