Нацыянальны мастацкі загаварыў на мове жэстаў. "Буру" Айвазоўскага можна пачуць і людзям з парушэннем слыху. Музей сумесна з Інстытутам інклюзіўнай адукацыі педуніверсітэта і Акадэміяй мастацтваў распрацаваў відэагіды па пастаяннай калекцыі. Дастаткова паднесці камеру смартфона да далонькі, клікнуць на QR-код, і за тры хвіліны сурдаперакладчык раскажа пра майстра і тэхніку, у якой напісаны твор. Прычым не сухімі фактамі з "Вікіпедыі", а мастацкім тэкстам.
Праект - прарыў для інклюзіўнага грамадства. Пакуль расшыфравалі 15 карцін з пастаяннай калекцыі: "Царэўны" Васняцова, "Мінск" Данцыга, "Мадонну" Савіцкага і іншыя. Распрацоўку абяцаюць прадоўжыць.













