Нацыянальны мастацкі музей прапануе больш як 50 палотнаў аўтара "Габелена стагоддзя"

5 Верасня 2019

Народны мастак Беларусі Аляксандр Кішчанка раскрыецца для наведвальнікаў музея праз станковы жывапіс, які ствараў апошнія 20 гадоў свайго жыцця. Сярод карцін - апошняя замалёўка майстра "Вайна міроў". Шматфігурныя кампазіцыі, партрэты жонкі і нацюрморты ў стылі сусветнага рэалізму. 

Экспазіцыя, прысвечаная касмічным палотнам Кішчанкі - адна з рэдкіх пасля смерці мастака. Афіцыйнае адкрыццё выставы вызначана на заўтра.