Нацыянальны мастацкі музей прапаноўвае адмысловыя экскурсіі

4 июня 2019

"Дзеці ў музеі" - Нацыянальным мастацкім. Падчас канікул найбуйнейшая арт-пляцоўка краіны прапаноўвае адмысловыя экскурсіі. На гэты раз можна было пафарбаваць музейную прастору - крэйдай на асфальце госці малявалі віншавальныя паштоўкі да юбілею музея. Адчуць сябе сапраўдным мастаком можна было і падчас стварэння эскізаў з карцін і скульптур, якія знаходзяцца ў пастаяннай экспазіцыі. Юных наведвальнікаў і іх бацькоў чакалі падарожжа-квест па залах музея, пазнавальныя гульні і галаваломкі.

Падчас квесту маленькія экскурсанты шукалі карціны з выявамі дзяцей і адказвалі на пытанні, а напрыканцы кожны атрымаў падарунак. Завяршылася мастацкае падарожжа ў зале з новай выставай "Гульні, игры, games". Дарэчы, наведаць спартыўную экспазіцыю можна да канца чэрвеня.