Экспазіцыя "Вайна і мір" пройдзе ў абсалютна новым фармаце. Замест звыклых музейных залаў экспазіцыя размясцілася ў старадаўніх будынках ў музейным дворыку. Старая цэгла сцен нагадвае аб ваенных падзеях.
Уладзімір Ліхадзедаў, даследчык Першай сусветнай вайны, калекцыянер: "Тут, калі былі рускія войскі ў Мінску да 1918 года, гэтыя памяшканні выкарыстоўваліся на патрэбы рускай арміі. А потым ужо, калі ў 1918 годзе прыйшлі немцы, яны выкарыстоўваліся на патрэбы нямецкай арміі. Чалавек, які заходзіць, ён не проста глядзіць фатаграфіі, здымкі таго часу, ён як быццам адчувае сябе ці то на полі бою, ці то ў лазарэце, ці то ў акопе".
Выстава перанясе наведвальнікаў гістарычнага музея з сучаснага Мінска ў ваенную эпоху да 11 кастрычніка.













