Нацыянальны флаг Беларусі разам з флагам Акадэміі навук паднялі над Паўднёвым полюсам

11 декабря 2017

Першая група Беларускай антарктычнай экспедыцыі ўжо прыбыла ў палявы лагер Гара Вячэрняя.

У гонар II З'езду навукоўцаў, які заўтра стартуе ў Мінску, палярнікі адправілі віншаванні. "Краіна, якая падтрымлівае развіццё навуковай думкі, мае надзейныя перспектывы для ўстойлівага нацыянальнага развіцця".

У форуме прымуць удзел больш як 2,5 тысячы чалавек. Плануецца візіт навукоўцаў Саюзнай дзяржавы, СНД, сусветных навукова-доследных цэнтраў.