Нацыянальны фестываль архітэктуры працягваецца ў Мінску

10 ноября 2017

Лекцыі і майстар-класы ад прафесіяналаў. Нацыянальны фестываль архітэктуры працягваецца ў Мінску. Сярод запрошаных спікераў - старшыня Саюза архітэктараў Расіі, удзельнікі з Італіі, Кітая. Сёлета фестываль прысвечаны 950-годдзю беларускай сталіцы. У рамках форуму арганізавана гістарычная выстава фотастэндаў "Мінск. Учора. Сёння. Заўтра".

Заўтра вырашыцца галоўная інтрыга форуму - вызначыцца уладальнік Гран-пры конкурсу на лепшы архітэктурны праект і будынак. У шорт-лісце каля сотні работ з усёй Беларусі.