Нацыянальны банк Беларусі правядзе дзень адчыненых дзвярэй

15 октября 2014
Маштабнае сямейнае свята запланаванае на найбліжэйшую суботу. Пры гэтым дзверы адчыніць не толькі цэнтральны офіс у Мінску, але і ўпраўленні Нацыянальнага банка ў абласных цэнтрах. Такі фармат зносін стаў ужо стандартам для замежных цэнтральных банкаў, але для нашай краіны гэта прарыў. Плануецца, што такія сустрэчы Нацбанк будзе праводзіць рэгулярна. Інтэрактыўны цір, які выкарыстоўваюць інкасатары, фінансавы футбол - далёка не ўсе забаўкі, якія прапануюць беларусам.

Дзень адчыненых дзвярэй праводзіцца ў рамках абвешчанага ў краіне Года гасціннасці. Арганізатары дасканала падрыхтаваліся: не толькі ўмацавалі бяспеку, але і наведалі дні адчыненых дзвярэй у Польшчы і Славакіі. Быў улічаны вопыт краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Сярэдняй Азіі.