Нацыянальны аэрапорт Мінск сёння святкуе дзень нараджэння

1 июля 2021

Менавіта адсюль пачынаецца знаёмства з Беларуссю. Паветраная гавань расчыніла свае дзверы 1 ліпеня 1983 года. Усе гэтыя гады наш аэрапорт развіваўся і мадэрнізаваўся. За дзясяткі гадоў тут працавалі і прафесійна выраслі цэлыя пакаленні спецыялістаў, таму сённяшнія цяжкасці не перашкода для праверанага часам калектыву. У планах ужо к 2025 году абслугоўваць да 10 млн пасажыраў, арганізаваць чыгуначныя зносіны са сталіцы, рэканструяваць першую ўзлётна-пасадачную паласу, а таксама ўзвесці цэлы комплекс паркінгаў.