Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме

10 февраля 2014
Сіноптыкі прагназуюць, што такія густыя туманы ў Беларусі пратрымаюцца яшчэ некалькі дзён, таму аўтамабілістам і пешаходам варта быць вельмі ўважлівымі. Да таго ж месцамі ўтворыцца галалёдзіца.

Дарэчы, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме. Пакуль толькі затрыманы рэйс з Калінінграда. Вылеты з Мінска праходзяць згодна з раскладам.