Нацыянальны аэрапорт Мінск прэзентаваў абноўленыя плошчы

5 марта 2014

Нацыянальны аэрапорт Мінск прэзентаваў абноўленыя плошчы


У колькі ж абыдзецца VIP-статус і якія новаўвядзенні ацэняць менавіта карыстальнікі сацсетак - раскажа Ілона Красуцкая.


Яшчэ плюс 9 тысяч квадратных метраў плошчы. Тлумачыць гасцям аэрапорта або тэлегледачам шмат гэта або мала - не мае сэнсу. За нас гэта зробіць… плітка. Светлая падлога аэравакзала - гэта і ёсць новая прыбудова. У маі госці чэмпіянату свету па хакеі будуць прыбываць менавіта ў гэты міжнародны сектар. Дадатковая прастора дазволіла размясціць камфартабельныя ліфты і эскалатары.


Уладзімір Косцін, дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый: Мы як-бы пашырылі плошчу ў бок прывакзальнай плошчы і ў бок лётнага поля. І зараз шырыня аэравакзала адпавядае міжнародным патрабаванням. У сярэднім гэтая шырыня павінна быць у межах 80 - 100 метраў, і мы вось сёння, прынамсі, у гэтай зоне выйшлі на міжнародныя рубяжы.


Адпаведнасць міжнародным стандартам - гэта яшчэ і адзіная зона рэгістрацыі пасажыраў. Зараз ёю можа пахваліцца і беларускі аэрапорт. Да 26 стоек рэгістрацыі дадаліся яшчэ 19. А вось гонар залаў прылёту - не толькі абноўленыя інтэр'еры. Адно з галоўных змяненняў - запуск новай багажнай сістэмы. Багаж (прычым, як для ўнутраных, так і для міжнародных рэйсаў) падчас рэгістрацыі будзе аўтаматызавана збірацца ў адзіным вузле, а пасля праверкі размяркоўвацца па кірунках.


Дзмітрый Мелікян, генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск: Па-першае, зробім наладку ўсіх камунікацый, якія будуць працаваць у аэрапорце, ідуць пуска-наладачныя працы. Г.з. дадатковы мантаж. Пасля гэтага мы будзем рыхтавацца ў плане інфармацыйных паказальнікаў, рэкламы - неабходных атрыбутаў для пасажыра.


330 тысяч за статус VIP-персоны. Менавіта столькі прыйдзецца заплаціць беларусу за трохгадзіннае знаходжанне ў VIP-зале аэрапорта. Да паслуг пасажыраў - зоны адпачынку, Wi-Fi, разнастайнае меню. Турыст таксама можа разлічваць на індывідуальны пашпартны кантроль, рэгістрацыю, афармленне багажу і сустрэчу ля трапа.


Камфорт і высакакласны сэрвіс, бадай, не адзіныя перавагі, якія ацэняць пасажыры абноўленага аэравакзала. Плюс знойдуць і аматары тыражаваць кожны свой крок у сацыяльных сетках. Да канца года ў Нацыянальным аэрапорце адкрыецца спотынг-бар. Панарамныя здымкі самалётаў, якія ўзлятаюць, можна будзе зрабіць з 12-метровай вышыні.


Сёлета працягнецца і рэканструкцыя 5 - 6 сектараў, якія зараз выконваюць функцыю міжнародных. Закуплены і ўжо пачаты мантаж новых сістэм кандыцыянавання і ацяплення аэрапорта.


Дадатковыя плошчы дазволяць павялічыць прапускную здольнасць аэрапорта. Ён зможа прыняць 6 мільёнаў пасажыраў за год. Вось для параўнання - раней гаворка ішла аб трох з паловай мільёнах.


Змяненні закрануць не толькі начынне аэрапорта. Мэйк-ап здабудзе вонкавы выгляд. Але, бадай, самую аб'ектыўную ацэнку абнаўленням дадуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. На тэрыторыі аэрапорта абсталяванае безбар'ернае асяроддзе - спецыяльныя эскалатары і ліфты.