Нацыянальны аэрапорт Мінск на трэцім месцы ў спісе самых пунктуальных аэрапортаў свету

10 ноября 2019
Міжнароднае аналітычнае агенцтва OAG з Вялікабрытаніі склала рэйтынг самых пунктуальных аэрапортаў свету. Нацыянальны аэрапорт Мінск аказаўся на трэцім радку - 97,5 % рэйсаў паляцелі без спазнення. Першы радок у дацкага аэрапорта Каруп, другі - у аэрапорта Архангельска.