Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца прыняць рэкордны лік пасажыраў

11 июня 2019

Першыя балельшчыкі Еўрапейскіх гульняў ужо пачалі прыбываць у беларускую сталіцу. Нагадаем, мяжу можна перасякаць па білеце на спартыўнае мерапрыемства, а праходзіць мытнае афармленне - па спецыяльным калідоры. Як будзе працаваць Нацыянальны аэрапорт Мінск, сёння распавялі журналістам. Ці павялічыцца час на праверку багажу, даведаўся  Уладзімір Каралёў. 

Сёлета Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца прыняць рэкордны лік пасажыраў за ўсю сваю гісторыю - 5 мільёнаў  чалавек. Традыцыйна пік працы галоўнай паветранай гавані прыпадае  на лета. Акрамя адпачывальнікаў,  у найбліжэйшы час у сталіцу пачнуць прыбываць удзельнікі і балельшчыкі ІІ Еўрапейскіх гульняў. Павелічэнне пасажырапатоку  ніяк не павінна адбіцца на якасці і часе афармлення на мяжы. 

Аляксандр Валіеў, начальнік Мінскай рэгіянальнай мытні:   "Вельмі важна дабіцца  ўзгодненасці дзеянняў. Мытні, пагранічнікаў, службы авіябяспекі. У рамках падрыхтоўкі да Гульняў мы праводзілі трэніроўкі, каб найменш была заўважаная якая-небудзь кантрольная дэталёвасць у дачыненні ўдзельнікаў і гасцей  Гульняў". 

Новая тэхніка для надгляду, якая нядаўна паступіла ў распараджэнне мытні,  ужо гатовая да працы - інспекцыйна-надглядальны комплекс здольныя распазнаць зброю, наркотыкі або ўзрыўчатку. Такія ж 3Д-тамографы, у тым ліку і мабільныя, працуюць у пунктах пропуску на мяжы. 

Андрэй Бальшакоў, начальнік галоўнага ўпраўлення  арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: "Калі выкарыстаць інспекцыйна-надглядальныя комплексы, то час правядзення мытнага надгляду можа складаць парадку 10 хвілін. Калі праводзіць фізічны надгляд, такі час можа расцягнуцца на гадзіны". 

Работа  гэтых мытнікаў больш замілоўвае, чым страшыць. А  сабакі таксама шукаюць наркотыкі або ўзрыўчатку. З увядзеннем  спецтэхнікі іх праца па-ранейшаму запатрабаваная. 

Балельшчыкі будуць рухацца па асобным калідоры, што дазволіць не ствараць чэргаў для асноўнага патоку. А мытныя аперацыі для  дэлегацый і ўдзельнікаў будуць ажыццяўляцца  ў першачарговым парадку. З дакументамі на мяжы замежнікам дапамогуць. 

Андрэй Бальшакоў, начальнік галоўнага ўпраўлення  арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: "Замежныя транспартныя сродкі,  на якіх будуць перасоўвацца грамадзяне, вадзіцелю не спатрэбіцца  запаўняць дэкларацыю, такую дэкларацыю запоўніць фізічная асоба, а вадзіцелю трэба будзе толькі распісацца". 

Мытня абяцае, што на мяжы не будзе моўнага бар'еру, бо  80 % супрацоўнікаў вольна валодае замежнымі мовамі. На час правядзення ІІ  Еўрапейскіх гульняў у Беларусі працуе кол-цэнтр. 

Чаканая колькасць гасцей  на час правядзення Гульняў - 30 тысяч турыстаў і каля 10 тысяч удзельнікаў. Галоўныя спартыўныя мерапрыемствы краіны пройдуць з 21 па 30 чэрвеня.