Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця прызначаны Ісачанка

13 февраля 2020
Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця прызначаны намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Ісачанка. Мар'яна Шчоткіна, якая раней займала гэту пасаду, вызвалена ад  яе. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Нагадаем, Інстытут нацыянальнага каардынатара быў створаны ў маі 2017 года, праз 2 гады пасля ўзгаднення Мэт устойлівага развіцця кіраўнікамі дзяржаў свету на саміце ААН.