Нацыянальнай даменнай зоне BY сёння спаўняецца 20 гадоў

5 мая 2014
З 45 тысяч у 2011 годзе да сотні тысяч беларускіх сайтаў сёлета. За 2 апошніх гады колькасць даменаў вырасла больш як удвая.

Па тэмпах росту мы апярэджваем еўрапейскіх лідараў: Партугалію, Ісландыю, Чарнагорыю і Румынію. Большасць сайтаў з заканчэннем BY зарэгістравалі беларусы. Іх больш за 90%.

Міхаіл Дарашэвіч, кіраўнік Агенцтва па даследаваннях Інтэрнэту ў Беларусі: Больш за ўсё ў Інтэрнэце людзей ва ўзросце 25-34. Іх практычна 30%, а гэта ўжо лічбавае пакаленне, якое ўжо вырасла з Інтэрнэтам з той самой электроннай поштай. Сярод самых папулярных сайтаў у беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў ёсць беларускія сайты. Гэта як і навінавыя парталы, каталогі, сайты, прысвечаныя высокім тэхналогіям, аўтамабілям, забавам і гэтак далей.

Лідарамі па колькасці зарэгістраваных даменаў застаюцца Мінск і Мінская вобласць. 25 сакавіка 2014 года зарэгістраваны 100-тысячны дамен BY.