Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці распрацоўвае беларускую 3D-карту

20 июня 2018

Распазнаць самыя дробныя дэталі карцін на зямлі, аж да рысавага зярнятка, цалкам па сілах айчынным спецыялістам. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці распрацоўвае беларускую 3D-карту. Гэта будзе шматслойная лічбавая мадэль тэрыторыі, дзе кожны слой будзе несці пэўную інфармацыю. Пры яе павелічэнні можна разгледзець не толькі вуліцу або будынак, але і межы зямельнага ўчастка, якія яшчэ не вызначаны. За 20 гадоў існавання Нацыянальнае кадастравае агенцтва стварыла больш за 10 розных інфармацыйных рэестраў, сістэм і сэрвісаў, дзе ўтрымліваюцца звесткі пра зямельныя ўчасткі, іх куплю і продаж, а таксама звесткі пра амаль 8 мільёнаў аб'ектаў нерухомасці. Новы інфармацыйны рэсурс дазволіць аб'яднаць усе атрыманыя раней даныя і зрабіць іх даступнымі і зразумелымі. Пра гэта Ксенія Лебедзева (відэа).